Кіраўніку Кастрычніцкага выканкаму прад’яўлена абвінавачванне
- 14.08.2009, 17:58
Старшыню адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Менска Міхаіла Цыгана абвінавачваюць у атрыманні хабару і злоўжыванні ўладай.
«Абвінавачванне Міхаілу Цыгану прад’ўлена па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса - па ч. 3 арт. 430 «Атрыманне хабару» і ч. 3 арт. 424 «Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі », -- паведамілі «Інтэрфаксу» у праваахоўных органах.
Як раней паведамляла міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, 6 жніўня ў дачыненні да Цыгана была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 430 «Атрыманне хабару» і ч. 3 арт. 424 «Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі », 7 жніўня ён быў арыштаваны і змешчаны ў СІЗА.
Раследаванне дадзенай крымінальнай справы вядзе галоўнае следчае ўпраўленне папярэдняга раследавання МУС.