BE RU EN

Даўгі перад «Газпрамам» імкліва растуць

  • 17.08.2009, 10:44

Беларусь павялічыла знешнюю пратэрмінаваную запазычанасць за прыродны газ за чэрвень на 13,1%.

Цяпер запазычанасць складае 693,7 млрд. рублёў на 1 ліпеня 2009 года ці 246 млн. даляраў па курсе Нацбанка, сведчыць інфармацыя Белстата.

Нагадаем, на 1 чэрвеня пратэрмінаваная запазычанасць за газ складала 642,7 млрд. рублёў супраць 613,1 млрд. рублёў на 1 траўня, 425,5 млрд. рублёў на 1 красавіка, 223,8 млрд. рублёў на 1 сакавіка і 485,0 млрд. рублёў на 1 лютага.

Пры гэтым імпарт газу ў студзені-чэрвені скараціўся на 32,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да 7239,4 млн. кубаметраў. Сярэдні кошт газу ў студзені-чэрвені склаў 186 даляраў за тыс. кубаметраў (супраць 190 даляраў у студзені-траўні 2009 года), павялічыўшыся на 49,1% у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года.

У студзені-чэрвені 2009 года імпарт нафты ў Беларусь знізіўся на 0,2% і склаў 10,7 млн. тон. Сярэдні кошт імпартаванай нафты ў студзені-чэрвені знізіўся на 45,8% і склаў 289 даляраў за тону (супраць 268 даляраў за тону ў студзені-траўні).

Разам з тым, імпарт нафтапрадуктаў павялічыўся ў 1,9 раза і дасягнуў 1854,0 тыс. тон. Сярэдні кошт склаў 290 даляраў за тону (супраць 273 даляраў за тону ў студзені-траўні), што на 62,2% менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года.

Пры гэтым экспарт нафтапрадуктаў у студзені-чэрвені знізіўся на 3,7% і склаў 7767,2 тыс. тон, сярэдні кошт знізіўся на 49% да 378 даляраў за тону (супраць 368 даляраў за тону ў студзені-траўні).

Нагадаем, што ў пачатку ліпеня кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер заявіў, што доўг Беларусі за газ складае 244 мільёны даляраў, і калі Менск не расплаціцца, дык «Газпрам» альбо звернецца ў суд, альбо скароціць аб'ём паставак.

Раней расейская газета «Коммерсант» пісала, што ў сувязі з рэзкім пагаршэннем расейска-беларускіх адносінаў «ужо ў хуткім часе Масква можа распачаць новую атаку на Менск. Гэтым разам — газавую».

Апошнія навіны