Беларусь заняла другое месца па росце коштаў у СНД
- 5.08.2009, 10:29
Як вынікае з агляду Статкамітэта СНД, кошты ў Беларусі раслі хутчэй, чым у сярэднім у СНД.
Паводле дадзеных Статкамітэта Садружнасці, калі ў сярэднім спажывецкія кошты ў СНД выраслі на 13%, дык ў Беларусі інфляцыя склала 14,6%.
Абсалютным лідэрам па гэтым паказчыку стала Украіна, у якой кошты на тавары і паслугі ў першым паўгоддзі 2009 года выраслі на 17,6%. Расея заняла трэцяе месца (13, 1%), а найменшы паказчык па ўзроўні інфляцыі ў Малдове (1,1%).
Украіна ў цэлым перажывае эканамічны крызіс горш за астатнія дзяржавы СНД. Пры сярэднім падзенні прамысловай вытворчасці ў Садружнасці на 15%, ва Украіне гэты паказчык склаў 31,1%. На другім месцы па падзенні прамвытворчасці апынулася Малдова (-24,9%), на трэцім – Кыргызтан (-17,9%).