У Лепелі аўтобус урэзаўся ў жылы дом
- 5.08.2009, 10:59
Аўтобус ПАЗ урэзаўся ў прыватны дом ў Лепелі (Віцебская вобласць), адзін чалавек шпіталізаваны.
Пра гэта паведамілі агенцтву «Интерфакс» у Віцебскім абласным упраўленні Дзяржаўтаінспекцыі Беларусі.
«Меркаваная прычына аварыі - адмова тормазоў транспарта. 13 пасажыраў з аўтобуса эвакуявалі выратавальнікі МНС, 1 чалавек шпіталізаваны», распавялі суразмоўцы агенцтва.
Аўтобус перавозіў працаўнікоў мясцовага малочна-кансервавага завода.