BE RU EN

Ператрус у кватэры актывіста партыі БХД

  • 5.08.2009, 14:50

У кватэры сябра аргкамітэта па стварэнні Партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Юрыя Жылко канфіскоўваюць літаратуру.

У інтэрв'ю «Радыё Свабода» актывіст «Маладога фронту» Павал Красоўскі паведаміў, што сам Юры Жылко з'ехаў на заробкі і пакінуў яму даверанасць на распараджэнне кватэрай.

Супрацоўнікі міліцыі паказалі Красоўскаму ордэр «на агляд кватэры», падпісаны жодзінскім пракурорам. Яны сказалі, што, паводле іх аператыўных звестак, у кватэры ёсць наркатычныя рэчывы ці рэчывы, якія ўтрымліваюць спірт.

Аднак на самой справе супрацоўнікі міліцыі адразу ж сталі шукаць літаратуру і забралі шэраг інфармацыйных матэрыялаў, сярод якіх бюлетэні БХД.

На пытанне, у межах якой крымінальнай справы дзейнічаюць супрацоўнікі міліцыі, яны адказваць адмовіліся.

Павал Красоўскі паведаміў, што раніцай у кватэру Юрыя Жылко спрабавалі зайсці людзі ў цывільным. Яны адкрылі дзверы нейкім прыстасаваннем, але, зайшоўшы ў кватэру, убачылі Красоўскага і адразу ж сышлі.

Апошнія навіны