BE RU EN

«Палатка» разгледзіць пытанне аб прызнанні Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ў кастрычніку

  • 16.09.2009, 8:50

Лукашэнка заявіў, што «з чалавечых меркаванняў, мы даўно павінны былі падтрымаць Расею».

Пытанне аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі будзе разгледжанае на сесіі «палаты прадстаўнікоў», якая адкрыецца ў кастрычніку.

«Гэтае пытанне будзе разгледжанае на сесіі, і будзе ўжо зроблены нейкі зрэз грамадства», - сказаў Лукашэнка ў Літве, куды ён прыбыў напярэдадні ўвечары. «Маё меркаванне складаецца з меркавання народа. Вось калі выкажацца «парламент», і, зыходзячы з меркавання народа, будзем прымаць рашэнне», - сказаў Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што ён не прыймае ніякіх патрабаванняў і ціску, «нават калі гэта братэрская нам краіна». «Ціснуць на мяне бесперспектыўна, і таму ніхто не цісне», - падкрэсліў Лукашэнка. Пры гэтым ён адзначыў, што, «калі зыходзіць з чалавечых меркаванняў, дык мы даўно павінны былі падтрымаць Расею».

Нагадаем, увесну Менск адмовіўся абмяркоўваць пытанне аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, і гэта стала непрыемным сюрпрызам для Масквы. Пасля Расея адмовілася даць Беларусі эканамічныя ільготы і крэдыт на 100 мільярдаў рублёў.

У сваю чаргу Лукашэнка абвінаваціў Расею ў невыкананні двухбаковых эканамічных пагадненняў, і нават загаварыў пра магчымае узнаўленне кантролю на мяжы паміж двума краінамі, які адсутнічае з 1996 года.

Эксперты выказваюць меркаванне, што беларускі дыктатар будзе гуляць на супярэчнасцях Расеі і ЕЗ і надалей, адцягваючы прызнанне рэспублікаў настолькі, наколькі магчыма, паралельна імкнучыся атрымаць прэферэнцыі ад абодвух бакоў.

Апошнія навіны