BE RU EN

Пацярпелыя ад беззаконня беларусы збіраюцца прасіць прытулку ў амбасадах краінаў Еўразвяза

  • 16.09.2009, 9:20

Несправядлівасць судоў і пракуратураў Беларусі даводзяць грамадзянаў да крайнасцяў.

Група беларусаў, пацярпелых ад рашэнняў судоў па крымінальных і грамадзянскіх і справах, у 19-ы раз пасылае адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку. Яны хочуць, каб суд судзіў па законе, а не ўказцы следства і КДБ. Людзі настолькі страцілі надзею, што гатовыя прасіць прытулку ў амбасадах еўрапейскіх краінаў, паведамляе сайт odsgomel.org .

Ліст падпісалі больш за 60 чалавек. Гэта сваякі і бацькі тых, хто зараз адбывае незаконнае, на іх думку, пакаранне ў беларускіх турмах. Кожны з іх валодае пакетам доказаў несправядлівых судовых працэсаў і падтасовак фактаў. У кожнага з іх велізарная колькасць дакументаў - перапіска з чыноўнікамі з пракуратуры і адміністрацыі прэзідэнта. Безвынікова.

- Такое адчуванне, што нас наогул не чуюць! - распавядае Лілія Уварава, адна з тых, хто падпісаўся. - І нічога дзіўнага, бо чыноўнікі проста не чытаюць нашых скаргаў. Я асабіста пасылала скаргу ў Генпракуратуру са спецыяльна злепленымі старонкамі. І яны, уяўляеце, пасылаюць мне адказ разам з гэтай скаргай, дзе старонкі так і засталіся злепленымі. Пра што гэта кажа?!

Сын Ліліі Уваравай адбывае 6-гадовае пакаранне за нібыта зробленыя ім тэлефанаванні пра замінірванне Цэнтральнага рынка Гомелю. У яе ёсць дыктафонны запіс, дзе следчы простым тэкстам кажа: «Мяне не цікавіць, вінаваты ён ці не. Ваш сын усё роўна сядзе». У справе ёсць матэрыялы, дзе 12-гадовы школьнік прызнаецца ў тым, што ён сам зрабіў тэлефанаванні. Аднак суд не ўлічвае гэтыя акалічнасці. І такіх прыкладаў па Беларусі сотні.

У лісце Лукашэнку кажацца: «Мы гадамі звяртаемся ва ўсе органы ўлады з просьбай перагляду нашых крымінальных, грамадзянскіх, адміністрацыйных справаў. Але атрымліваем толькі адпіскі, без адзінага адказу па сутнасці на нашыя довады». Нават Вярхоўны суд і Генпракуратура фармальна разглядаюць нашыя скаргі, - робяць выснову аўтары ліста. «Мы неаднаразова паведамлялі Вам пра гэта, як гаранту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Але ніякай рэакцыі не было».

- Мы вычарпалі магчымасць дамагчыся справядлівасці ў нашай краіне, - распавядае Лілія Уварава. - І мы не можам стаць падобнымі да пухавіцкіх мсціўцаў-забойцаў. Што ж нам застаецца? Прасіць дапамогі ў і дапамогі ў іншай дзяржаве!

Да гэтага ліста прыкладаецца спіс «беззаконняў, якія здзяйсняе судовая і праваахоўная сістэма»:

1. Адмова ва ўзбуджэнні крымінальных справаў сваякам, чые блізкія былі забітыя, пры гэтым пакрываюцца сапраўдныя злачынцы.

2. Фальсіфікацыя крымінальных, грамадзянскіх і адміністрацыйных справаў.

3. Парушэнне прынцыпу роўнасці ўсіх грамадзянаў перад законам, у тым ліку пры судовым разглядзе справаў.

4. Ужыванне катаванняў у месцах пазбаўлення волі да тых асуджаных, сваякі якіх дамагаюцца перагляду незаконна вынесеных прысудаў.

5. Незаконная адмова ва ўзбуджэнні крымінальных справаў па фактах злачынных дзеянняў службовых асобаў, у тым ліку вышэйшых дзяржаўных інстанцыяў.

6. Карная псіхіятрыя…

Апошнія навіны