BE RU EN

Улады супраць спрашчэння памежнага рэжыму з Украінай

  • 16.09.2009, 10:01

Беларуская памежная адміністрацыя выступае супраць адкрыцця пункту спрошчанага пропуску на мяжы з Украінай у раёне Мярлінскага палігона на Палессі.

Пра гэта БелаПАН заявілі ў Дзяржпамежкамітэце.

З прапановай аб адкрыцці такога пункту пропуску да беларускіх уладаў нядаўна ў чарговы раз звярнуўся ўкраінскі бок. «Аднак беларускія памежнікі не падтрымалі гэтую прапанову», — сказаў суразмоўца агенцтва. Паводле яго словаў, свабодны доступ у беларускае прымежжа менш за ўсё будзе выкарыстоўвацца для стасункаў ці наведвання культавых месцаў, затое пункт спрошчанага пропуску хутка стане месцам паломніцтва аматараў дарункаў беларускага лесу, што рэгулярна пацвярджаюць затрыманні на мяжы.

Так, 14 верасня ў 20 метрах ад дзяржаўнай мяжы ў раёне населенага пункта Глушкевічы гомельскія памежнікі і мытнікі з выкарыстаннем службовага сабакі ў лясным масіве выявілі 11 мяхоў з журавінамі, падрыхтаваных для нелегальнага перасоўвання праз мяжу. 430 кг ягадаў, ацэненых больш чым на 2 млн. рублёў, перададзеныя ў Мазырскую мытню.

Апошнія навіны