BE RU EN

У Варшаве пройдзе акцыя памяці выкрадзеных беларускіх апазіцыянераў

  • 16.09.2009, 11:13

Акцыя распачнецца 16 верасня ў 19.15 перад будынкам упаўнаважанага па правах чалавека Польшчы на Банкаўскай плошчы.

Арганізатар акцыі – ініцыятыва «Вольная Беларусь» заклікала ўдзельнікаў акцыі прыйсці на акцыю з партрэтамі зніклых і свечкамі.

Сёння дзесятая гадавіна знікнення віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Беларусі Віктара Ганчара і бізнэсмэна, грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага.

Першы віцэ-спікер Вярхоўнага савета Беларусі 13 склікання, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар і яго сябар, бізнэсмэн Анатоль Красоўскі бясследна зніклі ў Менску 16 верасня 1999 года.

Шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у прыватнасці экс-міністру ўнутраных справаў Уладзіміру Навумаву, былому сакратару Савета бяспекі Віктару Шэйману, былому кіраўніку МУС Юрыю Сівакову і экс-камандзіру САХРа Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША з-за падазрэнняў у іх датычнасці да выкраданняў апазіцыянераў.

Апошнія навіны