BE RU EN

Моладзь Эўропы падтрымала моладзь Беларусі

  • 16.09.2009, 15:22

На першым у гэтым годзе сэмінары моладзі Эўрапейскай народнай партыі, у якім удзельнічаў беларускі «Малады Фронт», прынятыя рэзалюцыі, датычныя Беларусі.

Так, у двух асноўных рэзалюцыях асобныя пункты былі прысьвечаны асуджэньню дыктатуры ў Беларусі й падтрымцы апазыцыйных беларускіх арганізацый.

У рэзалюцыі пад назовам «Рэліквіі й сымбалі таталітарных рэжымаў» у першым пункце зазначаецца, што Беларусь- апошняя дзяржава ў Эўропе, «у якой таталітарны рэжым ня быў заменены дэмакратычным урадам».

У рэзалюцыі «20 год Мірнай Рэвалюцыі ў Цэнтральнай і Усходняй Эўропе», канстатаваўшы факт таго, што ў Беларусі дагэтуль кіруе рэжым, які працягвае парушаць фундамэнтальныя правы чалавека й пазбаўляе людзей свабоды й дэмакратыі, Рада моладзі Эўрапейскай народнай партыі пастанавіла, што сябры арганізацыі мусяць узмацніць падтрымку дэмакратычных арганізацыяў Беларусі.

Арганізацыя моладзі Эўрапейскай народнай партыі (YEPP) была заснаваная ў 1997 годзе. Прытрымліваецца хрысьціянска-дэмакратычнай і кансэрватыўнай ідэалёгій. Мае 48 сябраў-арганізацый з 35 краін сусьвету.

Апошнія навіны