BE RU EN

Беларускія прадпрыемствы за студзень-ліпень не далічыліся 11 мільярдаў даляраў

  • 16.09.2009, 16:40

Аб’ём валютнай выручкі беларускіх прадпрыемстваў у студзені-ліпені 2009 года скараціўся на 41,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года і склаў $13229.2 млн.

Такім чынам, прадпрыемствы не далічыліся 11 мільярдаў 366 мільёнаў даляраў.

Выручка ад экспарту тавараў скарацілася на 45,4% да $11167.2 млн. і склала 84,4% у агульным аб’ёме валютнай выручкі. Выручка экспарту паслугаў павялічылася на 0,5% да 1928.4 млн., на яе долю прыйшлося 14,6% у агульным аб’ёме выручкі. Выручка ад унутранага гандлю за валюту знізілася на 59% і склала 119.3 млн. Іншыя паступленні склалі 14,5 млн., знізіўшыся на 21,2%, паведамляе АФН са спасылкай на Нацыянальны банк Беларусі.

Паводле дадзеных Нацбанка, 30,3% усёй валютнай выручкі забяспечана за кошт паставак у Расею. У прыватнасці, выручка ад экспарту ў Расею склала 4010.7 млн., знізіўшыся на 42,8% у параўнанні са студзенем-ліпенем 2008 года.

Апошнія навіны