Менчук кінуўся пад колы КАМАЗа (Фота)
- 17.09.2009, 13:31
Трагедыя адбылася на 17-м кіламетры Менскай кальцавой аўтадарогі. Пешаход, які стаяў пасярод магістралі, кінуўся пад КАМАЗ, сцвярджаюць сведкі.
Пацярпелы, 57-гадовы менчук, ад атрыманых траўмаў памёр на месцы ДТЗ, паведамляе «Інтэрфакс».
Зараз абставіны здарэння высвятляюцца.