BE RU EN

Польскі прэм’ер заяўляе пра неабходнасць дэмакратызацыі Беларусі

  • 2.09.2009, 9:27

1 верасня ў Гданьску адбылася сустрэча прэм’ер-міністраў дзвюх краін Дональда Туска і Сяргея Сідорскага.

Як паведамляе БелаПАН, на сустрэчы былі абмеркаваныя магчымасці эканамічнага супрацоўніцтва Польшчы і Беларусі.

Апроч гэтага, Туск заявіў пра неабходнасць дэмакратызацыі і выканання правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку нацыянальных меншасцяў.

Кіраўнік беларускага ўрада падзякаваў Польшчы за ініцыятыву «Усходняе партнёрства». Бакі выказалі надзею, што праграма будзе спрыяць збліжэнню і развіццю супрацоўніцтва Беларусі і Еўразвяза, адзначаецца ў паведамленні канцэлярыі польскага прэм’ера.

Сідорскі прыбыў у Польшчу для ўдзела ў мемарыяльных мерапрыемствах, прымеркаваных да 70-годдзя пачатка Другой сусветнай вайны.

Апошнія навіны