BE RU EN

На помніку Францішку Багушэвічу дапусцілі памылкі (Фота)

  • 21.09.2009, 10:47

У Смаргоні да свята беларускай пісьменнасці з'явіўся помнік Фрацішку Багушэвічу з памылкай у тэксце.

У цытаце, якую шмат хто ведае на памяць, памянялі месцамі словы. «Не пакідайце ж нашай мовы беларускай, каб не ўмёрлі!» — напісалі на шыльдачцы пад статуяй беларускага класіка замест «мовы нашай беларускай», паведамляе «Радыё Свабода».

Высветлілася, што няправільны тэкст быў узяты з календара, выпушчанага яшчэ 19 гадоў таму, у якім таксама ўтрымлівалася памылка. Зараз скульптары абяцаюць замяніць таблічку.

Нагадаем, што ў канцы ліпеня ў Берасці быў адкрыты помнік 1000-годдзю горада. У тэкстах помніка 70 разоў не напісана «ў» пасля галосных і дапушчана яшчэ каля дзесяці арфаграфічных, граматычных і стылістычных памылак.

Апошнія навіны