Віктар Юшчанка ўзнагародзіў актывіста Беларускага Народнага Фронта
- 21.09.2009, 13:34
Старэйшы сябра Партыі БНФ, грамадзянін Беларусі з Маларыты, Уладзімір Харсюк указам прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі ўзнагароджаны ордэнам «За заслугі» 3-й ступені.
Былы артыст, украінец па нацыянальнасці, Уладзімір Харсюк заўсёды займаў актыўную пазіцыю, быў заснавальнікам і старшынём аб'яднання ўкраінцаў «Просвіта» імя Тараса Шаўчэнкі ў Берасцейскай вобласці. Таксама ён з’яўляецца адным з старэйшых актывістаў Партыі БНФ.
Як паведамляе газета «Народная воля», высокую ўзнагароду дэмакратычны актывіст атрымаў на сваё 80-годдзе.