BE RU EN

Прэм'ер Літвы наведаў канферэнцыю беларусаў Балтыі

  • 7.09.2009, 9:09

У выходныя ў Вільні прайшла канферэнцыя беларусаў Балтыі. Пачалася яна ў суботу выступам прэм'ер-міністра ўрада Літвы.

У сустрэчы ўдзельнічалі некалькі дзесяткаў дэлегатаў з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Беларусі і Расеі.

Адкрываючы сустрэчу, літоўскі прэм'ер Андрюс Кубілюс звярнуў увагу на тое, што ў беларусаў і літоўцаў даўняя сумесная гісторыя. Ен заявіў, што вельмі рады таму факту, што канферэнцыя беларусаў Балтыі праходзіць у Вільні -шматкультуровым горадзе, у якім пражываюць шматлікія нацыянальнасці.

«Усе мы крыху беларусы, трошкі габрэі, палякі і яшчэ зусім крышачку літоўцы», - цытуе словы прэм'ера «Радыё Рацыя».

Канферэнцыя доўжылася два дні. Той факт, што яе наведаў літоўскі прэм'ер, сведчыць пра падвышаную увагу Літвы да беларускіх пытанняў.

Апошнія навіны