Трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка дыскваліфікаваны на адну гульню
- 8.09.2009, 11:24
Прычынай стала сітуацыя на зыходзе асноўнага часу матчу ў адказ раўнда плэй-оф Лігі Еўропы «Літэкс» — БАТЭ.
Тады галоўны трэнер барысаўчан Віктар Ганчарэнка быў выдалены з лавы запасных.
Адпаведны камітэт УЕФА, разгледзеўшы інцыдэнт, вынес вердыкт. За выражэнне нязгоды з рашэннямі судзейскай брыгады і пакіданне тэхнічнай зоны настаўнік БАТЭ дыскваліфікаваны на адзін матч з правам займаць месца на трыбуне стадыёна, паведамляе «Прэсбол».
Такім чынам, Віктар Ганчарэнка не зможа наўпрост кіраваць падапечнымі 17 верасня ў Лісабоне ў паядынку з партугальскай «Бенфікай».