BE RU EN

Кіраўнік Офіса АБСЕ з'яжджае з Беларусі 10 верасня

  • 8.09.2009, 12:56

Каментаваць якія-небудзь пытанні адносна свайго датэрміновага ад'езду Ханс-Ёхан Шміт не стаў.

Кіраўнік Офіса АБСЕ у Менску пакіне Беларусь 10 верасня.

«Я планую заставацца тут да найбліжэйшага чацвярга», - сказаў агенцтву «Інтэрфакс» Шміт.

Як паведамлялася раней, Цэнтральны офіс АБСЕ у Вене працягвае расследаванне па справе Ханса-Ёхана Шміта. Як вядома, у АБСЕ пададзеныя некалькі скаргаў на дзеянні цяперашняга кіраўнікі Менскага Офіса АБСЕ: ад прадстаўнікоў «Маладога фронту» і Аб'яднаных дэмакратычных сілаў.

8 верасня ў Менскам Офісе АБСЕ будзе прадстаўлены новы намеснік кіраўніка Офіса АБСЕ - казахскі дыпламат Жандас Асанаў.

Нагадаем, што 8-10 чэрвеня ў Менск прыязджаў прафесар з універсітэта Пасаўм Марцін Фінке (Германія), які таемна вывучыў справу ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. Гэты эксперт прыязджаў інкогніта і зрабіў заключэнне, што ў справе палітвязня Мікалая Аўтуховіча ніякіх парушэнняў няма - усё законна. Заключэнне было адпраўлена ў амбасады еўрапейскіх краінаў, акрэдытаваныя ў Менску.

Як стала вядома пазней, ініцыятарам прыезду ў Менск нямецкага эксперта Марціна Фінке, стаў Ханс-Ёхан Шміт. Пры гэтым сам факт прыезду нямецкага эксперта стаў вядомы толькі пасля таго, як ён скончыў вывучэнне справы Мікалая Аўтуховіча. Праваабаронцы адзначаюць, што падчас знаходжання ў Беларусі Марцін Фінке нават не сустрэўся з адвакатам і самім падследным.

Варта адзначыць, што ў Менску дзейнасць Офіса АБСЕ ужо даўно ацэньваюць неадназначна. Беларускія дэмакратычныя палітыкі ўпэўненыя, што цяперашняга мандата Офіса АБСЕ надзвычай недастактова для яго эфектыўнай працы ў Беларусі.

Таксама апазіцыянеры выказалі сваё абурэнне ў сувязі з «двухсэнсоўнымі» заявамі кіраўніка менскага офіса АБСЕ.

Так у інтэрв'ю БелаПАН Ханс-Ёхан Шміт заявіў, што ад беларускіх уладаў не варта патрабаваць «фундаментальных радыкальных зменаў». Ён таксама сказаў, што засяроджванне ўвагі толькі на правах чалавека супярэчыць інтэрасам АБСЕ.

Апошнія навіны