BE RU EN

Супрацоўнікаў Менгарвыканкама вінавацяць у змове з будаўнічымі фірмамі

  • 8.09.2009, 14:57

Кіраўнік прадпрыемства «Будпластпраект» і супрацоўнікі камітэта па адукацыі Менгарвыканкама выкралі са сталічнага бюджэту амаль Br1 млрд.

Пра гэта паведамілі БелТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі.

Як патлумачыла оперупаўнаважаны па асоба важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС Вераніка Пасмецьева, крадзяжы адбываліся пры замене аконных блокаў у трох сталічных будынках. У траўні-жніўні 2008 года пасля ўсталявання акон у менскай гімназіі №1 супрацоўнікі будаўнічай фірмы і камітэта па адукацыі ўнеслі загядзя ілжывыя звесткі ў акты прыёмкі-здачы выкананых работ. Такім чынам яны завалодалі больш за Br560 млн. са сталічнага бюджэту. Уся сума была пералічаная на разліковы рахунак прадпрыемства «Будпластпраект». Аналагічным спосабам былі выкрадзеныя яшчэ амаль Br400 млн. пры замене аконных блокаў у будынках ТАА «Гандлёвы дом «Мірпрадукт» і УП «Бытэкс».

У дачыненні да падазраваных пракуратура Менска ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле за крадзеж грашовых сродкаў у асоба буйным памеры (ч.4 арт.210 КК). Ім пагражае пазбаўленне волі ад 5 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Расследаванне па гэтай крымінальнай справе працягваецца.

Апошнія навіны