BE RU EN

Старшыня Сейма Польшчы: «Увесь свет жадае беларусам дэмакратыі»

  • 8.09.2009, 16:16

Наколькі апраўданае вядзенне Еўропай дыялога з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі? На гэта пытанне ў інтэрв’ю сайту www.charter97.org адказаў старшыня Сейма Польшчы Браніслаў Камароўскі.

Дадзенае пытанне мы змаглі задаць спікеру Сейма Польшчы ў Гданьску, дзе Браніслаў Камароўскі ўдзельнічаў у мерапрыемствах, прымеркаваных да 20-й гадавіны перамогі прафсаюза «Салідарнасць» на першых свабодных выбарах.

«Ніводная еўрапейская краіна не падтрымлівае дэмакратыю ў Беларусі так, як Польшча. Менавіта ў Польшчы працуе беларускі незалежны тэлеканал «Белсат». Кожным сваім дзеяннем польскія палітыкі спрабуюць падтрымліваць імкненне беларусаў да дэмакратыі.

Дыялог Беларусі з Еўропай будзе праходзіць у межах праграмы «Усходняе партнёрства». Гэта самае лепшае месца і самы лепшы форум, каб весці такі дыялог. Мы мусім паважаць міжнароднае права і лічыцца з рэчаіснасцю. Мы маем стасункі з беларускімі ўладамі, бо, шчыра кажучы, гэта адзіны ўрад Беларусі – іншага няма. Але ўвесь свет жадае беларусам дэмакратыі», -- заявіў Браніслаў Камароўскі.

Апошнія навіны