На рынку ў Барысаве незадаволены пакупнік стрэліў у прадаўца
- 8.09.2009, 18:07
Раніцай 8 верасня ў Барысаве на рэчавым рынку «Стадыён» адбылося надзвычайнае здарэнне.
Незадаволены пакупнік страляў у індывідуальнага прадпрымальніка з пнеўматычнага пісталета.
Як паведамілі «Борисову Электронному» сведкі інцыдэнта, пакупнік быў незадаволены якасцю тавара – скуранога рэменя. Патрабаваўшы замяніць тавар, пакупнік разазліўся на тон, якім казаў ІП, выхваціў пнеўматычны пісталет і стрэліў у прадаўца.
Прадпрымальнік, які абышоўся невялікімі ранкамі, затрымаў злачынца і выклікаў міліцыю.