BE RU EN

У слуцкім рэстаране адбылася масавая бойка: міліцыя ўжыла газ

  • 22.01.2010, 10:35

Толькі зараз сталі вядомыя падрабязнасці масавай бойкі, якая адбылася ў гадзіну начы з 7 на 8 студзеня ў слуцкім рэстаране «Вежа».

У той вечар тут адпачывалі больш за 100 мужчынаў і жанчынаў. Паводле папярэдніх дадзеных, у бойку «уключылася» каля 30 чалавек, паведамляе «Інфа-кур’ер».

Інцыдэнт адбыўся з-за двух мужчынаў, што распачалі бойку адзін з адным. Неўзабаве канфлікт перарос у сутыкненне бакоў, што заступіліся кожны за «свайго». Пра гэта распавялі случакі, якія адпачывалі ў той дзень у рэстаране. «Лёталі крэслы, біўся посуд… і нават міліцыя не змагла адразу узнавіць парадак», — кажуць яны.

Распачатую бойку спрабавалі спыніць супрацоўнікі аховы рэстарана, але былі вымушаныя адступіць. У выніку была выкліканая міліцыя, бо ў вір падзеяў, прытрымліваючыся эфекту «снежнага кома», пачалі ўключацца іншыя адпачывальнікі. Паляцелі крэслы, зазвінеў посуд, які разбіваўся. Кажуць, нават жанчыны не засталіся ўбаку. Нараду міліцыі, які прыбыў, быў аказаны супраціў.

Некаторыя случакі, што апынуліся ўцягнутымі ў гэтыя падзеі, кажуць пра тое, што быў ужыты слезацёчны газ. Аднак, як паведамляюць у міліцыі, супрацоўнікамі органаў правапарадку спецсродкі не выкарыстоўваліся.

У выніку інцыдэнта самому рэстарану была нанесеная шкода, аб'ём якой ўдакладняецца.

Апошнія навіны