BE RU EN

Менскія ўлады адмовілі «Маладому фронту» у памяшканні для з'езду

  • 6.01.2010, 11:12

Кіраўніцтва Менскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Раў (ІВВ) не атрымала дазвол на правядзенне ўстаноўчага з'езду «Маладога фронту».

Як адзначае прэс-служба «Маладога фронту», Менгарвыканкам з'яўляецца сузаснавальнікам Міжнароднага адукацыйнага цэнтра. Усяго было пададзена 10 заяваў у розныя менскія ўстановы, якія маюць залы для правядзення з'езду. Пакуль што ніхто згоды не даў.

На апошнім сходзе «Маладога фронту» было прынятае рашэнне аб правядзенні ў канцы студзеня ўстаноўчага з'езду для падавання дакументаў на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі.

З 2000 года «Маладому фронту» 5 разоў адмовілі ў рэгістрацыі ў Беларусі, у 2007 годзе арганізацыя была зарэгістраваная ў Чэхіі.

Апошнія навіны