BE RU EN

У цэнтры Менска трагічна загінуў байкер

  • 11.10.2010, 11:21

Уначы 11 кастрычніка ў Менску ў выніку дарожна-транспартнага здарэння загінуў 24-гадовы матацыкліст.

Прыкладна ў 0.10 кіроўца машыны хуткай дапамогі «Газэль», паварочваючы з праспекта Незалежнасці налева на вуліцу Броўкі, не прапусціў матацыкліста, які рухаўся насустрач. Пасля сутыкнення «Ямаху» выкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне яшчэ і з аўтамабілем «Нісан Мікра», паведамляе БелаПАН.

У выніку ДТЗ кіроўцы «Газэлі» і малалітражкі не пацярпелі, а матацыкліст загінуў на месцы здарэння.

Па словах відавочцаў, хуткасць матацыкла была велізарнай, а сіла ўдару аб «Газэль» была настолькі вялікай, што часткі матацыкла даляцелі да скрыжавання праспекта Незалежнасці з вуліцай Акадэмічнай (каля 200 метраў).

Матацыклісту адарвала галаву, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у ДАІ Менска.

Апошнія навіны