Сяргей Касціцын дэбютаваў за «Нэшвіл»
- 15.10.2010, 10:00
Беларускі форвард сёння ноччу правёў свой першы матч за новы клуб.
Сяргей Касціцын, які раней гуляў за «Манрэаль», прапусціў першыя дзве гульні за свой новы клуб з-за траўмы, піша «Наша Ніва».
«Нэшвіл» абгуляў на сваёй пляцоўцы «Сэнт-Луіс» - 4:3 (3:1, 1:1, 0:1), а Касціцын-малодшы правёў на лёдзе 13 хвілін 17 секунд, атрымаў дзве хвіліны штрафу, каэфіцыент карыснасці - 1.
«Дэтройт» Руслана Салея прайграў у гасцях «Даласу» - 1:4. Салей правёў на лёдзе 16 хвілін 11 секунд і атрымаў дзве хвіліны штрафу.