BE RU EN

Расея падпіша «нафтавыя» асобныя дамовы з Беларуссю і Казахстанам

  • 25.11.2010, 15:11

Чакаецца, што рашэнне па экспартных пошлінах будзе ўзгоднена на пасяджэнні Міждзяржсавета 9 снежня.

Расея падпіша асобныя дамовы з Беларуссю і Казахстанам па экспартных пошлінах на нафту, паведаміў адказны сакратар камісіі мытнага саюза Сяргей Глазьеў, перадае АФН.

Паводле яго словаў, адмена экспартных пошлін у Мытным саюзе - ужо вырашанае пытанне. Але пытанне пра тое, як пры вывазе нафты з тэрыторыі МС будуць размяркоўвацца экспартныя пошліны і ў якой прапорцыі, і ці будуць яны размяркоўвацца наогул, знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі.

Апошнія навіны