МЗС: Мы не пазбаўлялі, а не працягнулі акрэдытацыю журналісту «Голаса Расеі»
- 8.11.2010, 11:30
Міністэрства замежных спраў заяўляе, што Яўген Агурцоў працаваў у Беларусі нелегальна.
«У Яўгена Агурцова была акрэдытацыя. Ён не звярнуўся своечасова за яе падаўжэннем, і каля 2-х месяцаў працаваў нелегальна, без акрэдытацыі», - заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных.
Пасля таго, як карэспандэнт «Голаса Расеі» ўсё ж звярнуўся за акрэдытацыяй, яму было адмоўлена ў сувязі з «парушэннем дзейнага заканадаўства», паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі.
Раней паведамлялася, што МЗС Беларусі пазбавіла журналіста акрэдытацыі за крытычныя матэрыялы.
Карэспандэнты замежных СМІ, што асвятляюць падзеі ў Беларусі, павінны атрымліваць доўгатэрміновую альбо кароткатэрміновую акрэдытацыю пры МЗС Беларусі.