BE RU EN

«Ляпісы» адсудзілі ў Rambler 50 тысячаў расейскіх рублёў

  • 12.02.2010, 11:35

Cуд пастанавіў спагнаць 50 тысячаў рублёў з інтэрнэт-холдынгу Rambler за парушэнне правоў Першага музычнага выдавецтва на відэакліп да песні «Капітал» гурта «Ляпіс Трубяцкі».

Як адзначае Lenta.ru, пазоўнікі патрабавалі з Rambler 100 тысячаў рублёў кампенсацыі.

Спачатку, у кастрычніку 2009 года, Арбітражны апеляцыйны суд цалкам адмовіў пазоўнікам. Незадаволенасць Першага музычнага выдавецтва была звязаная з размяшчэннем кліпа на адным з сэрвісаў холдынгу, пры гэтым на старонцы з ролікам прысутнічала рэклама.

Першапачаткова ў прадстаўніка Rambler атрымалася давесці ў судзе, што інтэрнэт-холдынг не нясе поўнай адказнасці за размяшчэнне кліпа, паколькі размесціў у зоне свабоднага доступу толькі праграму для прайгравання ролікаў. Сам жа кліп быў размешчаны карыстальнікам з нікнэймам «Ляпіс-Трубяцкі» і выдалены па першай просьбе з боку ПМВ.

Пры слуханні апеляцыі суд прызнаў медыя-холдынг вінаватым у даванні ў свабодны доступ медыяплэера як прылады для парушэння аўтарскіх правоў любым жадаючым. Інтарэсы саліста групы «Ляпіс Трубяцкі» Сяргея Міхалка (аўтара музыкі і тэксту) і рэжысёра роліка Аляксея Церахава ў судзе прадстаўляў адвакат ПМВ.

Апошнія навіны