Чыноўнік Менбудархітектуры падазраецца ў крадзяжы мільярда рублёў
- 15.02.2010, 13:26
Узбуджаная крымінальная справа супраць службовых асобаў аднаго з прадпрыемстваў Менска і былога чыноўніка Менбудархітэктуры.
Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.
Крымінальную справу па ч.4 арт.210 КК Беларусі ў дачыненні да дырэктара і начальніцы планава-вытворчага аддзела аднаго з прадпрыемстваў Менска, а таксама ў дачыненні да былога начальніка аддзела аднаго з упраўленняў Менбудархітэктуры Генпракуратура ўзбудзіла 12 лютага.
Яны падазраюцца ў тым, што з чэрвеня 2006 года па верасень 2009 года, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, здзейснілі крадзеж Br986 млн.