BE RU EN

Злодзей-альпініст выкрадаў аргтэхніку з офісаў у Менску

  • 22.02.2010, 11:33

Альпініст выкрадаў аргтэхніку з офісаў на працягу месяца і яго не маглі злавіць.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама.

Затрыманы, 23-гадовы жыхар Слуцкага раёна, які раней быў асуджаны за крадзяжы, у начны час з дапамогай альпінісцкай падрыхтоўкі трапляў у офісныя памяшканні. Выкрадаў у асноўным негабарытную аргтэхніку: ноўтбукі, радыётэлефоны, вадкакрысталічныя маніторы і г.д. Апаратуру ён дастаткова хутка збываў на рынку.

Малады чалавек абакраў некалькі офісных памяшканняў сталіцы. Ва ўсіх выпадках яны знаходзіліся на другіх паверхах будынкаў, а вокны не былі абсталяваныя ні кратамі, ні ахоўнай сігналізацыяй. Акрамя таго, толькі ў адным з выпадкаў акно было незачыненым, у астатніх - альпініст адчыняў шклопакеты пры дапамозе няхітрага прыстасавання.

Супрацоўнікі Маскоўскага РУУС больш за месяц расшуквалі злодзея. Яго атрымалася затрымаць толькі днямі ў Слуцкам раёне. Зараз у дачыненні да маладога чалавека ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт.205 «Крадзеж» КК, якая прадугледжвае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны