BE RU EN

Беларусь стане партнёрам ШАС

  • 4.02.2010, 10:15

У хуткім часе Беларусь набудзе статус партнёра па дыялогу Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар ШАС Муратбек Іманаліеў.

Як паведамляе РИА «Новости», падчас прэс-канферэнцыі ў Расейскім інфармацыйным цэнтры ў Пекіне ён адзначыў, што ў цяперашні час дасягнутыя дамоўленасці, што Беларусь і Шры-Ланка ў хуткім часе набудуць статус «партнёраў па дыялогу» ШАС.

«Адпаведныя дакументы... аб магчымасці супрацоўніцтва з імі ў якасці партнёраў знаходзяцца ў сталіцах гэтых дзяржаваў», - паведаміў Іманаліеў. «Спадзяюся, да саміту ў Ташкенце яны будуць падпісаныя і ў нас з'явяцца паўнавартасныя партнёры па дыялогу», - сказаў генеральны сакратар ШАС.

Таксама Муратбек Іманаліеў паведаміў, што ШАС у цяперашні час разглядае заяўкі Ірана і Пакістана на сяброўства ў гэтай арганізацыі.

Па яго словаў, «пашырэнне ШАС - безумоўная перспектыва арганізацыі». Ён паведаміў, што ў цяперашні час група экспертаў «распрацоўвае крытэры прыняцця новых чальцоў».

Нагадаем, што ШАС была створаная ў 2001 годзе. Гэтая рэгіянальная арганізацыя аб'ядноўвае Расею, Кітай, Казахстан, Кыргызтан, Таджыкістан і Узбекістан. Статусам назіральніка пры ёй валодаюць Індыя, Іран, Манголія і Пакістан.

Апошнія навіны