BE RU EN

Руслан Салей гатовы вярнуцца на лёд

  • 9.02.2010, 13:47

Беларускі абаронца Руслан Салей выведзены з спісу траўміраваных «Каларада». Не выключана, што ён возьме ўдзел у адным з бліжэйшых матчаў чэмпіянату НХЛ.

Свой наступны паядынак «Каларада» дома правядзе супраць «Атланты» 10 лютага. Да перапынку, звязанага з Алімпійскімі гульнямі ў Ванкуверы, «Эвеланш» трэба згуляць яшчэ два матчы: 12 лютага «Каларада» дома будзе змагацца з «Фініксам», а 13 лютага на выездзе сустрэнецца з «Лос-Анджэлесам», паведамляе БелТА.

Нагадаем, Руслан Салей у пачатку снежня перанёс аперацыю з прычыны болю ў спіне, які даўно яго турбаваў. У бягучым сезоне ён правёў у складзе «Каларада» усяго адзін матч 8 кастрычніка супраць «Нэшвіла». Да трэніроўкі на лёдзе 35-гадовы абаронца прыступіў 23 студзеня.

Нагадаем, што паводле рашэння галоўнага трэнера зборнай Беларусі Міхаіла Захарава Руслан Салей стане капітанам беларускай дружыны на Алімпіядзе-2010. Пытанне ўдзелу абаронцы ў Гульнях не вырашана канчаткова.

Апошнія навіны