BE RU EN

На кожнага затрыманага – па два абрабаваныя банкаматы

  • 15.03.2010, 11:15

Раскрытыя рабаванні некалькіх банкаматаў у розных рэгіёнах Беларусі. Пра гэта паведамілі ў праваахоўных органах.

Як паведамлялася раней, невядомыя 25 студзеня абрабавалі банкамат ААТ «БПБ-Банк» у Заводскім раёне Менска па вуліцы Ротмістрава, распілаваўшы рыгелі тыльнай часткі дзверцаў прылады. З яго было выкрадзена Br202 млн. Па гэтым факце была ўзбуджаная крымінальная справа па ч.4 арт.205 («Крадзеж») КК Беларусі.

Як паведамляе БелТА, у міліцыі атрымалася затрымаць двух мужчынаў - жыхароў Менска і Барысава. Яны падазраюцца таксама ў спробе рабавання іншага банкамата (ААТ «АСБ Беларусбанк»), якая была здзейсненая ў жніўні 2009 года ў Менску.

Акрамя таго, супрацоўнікі міліцыі затрымалі групу з чатырох чалавек - усе жыхары Бабруйска. Яны падазраюцца ў рабаванні банкамата ААТ «Белаграпрамбанк», здзейсненым 12 лютага ў Клічаўскім раёне. Праваахоўнікі ставяць ім у віну крадзеж грошай з паштовага вузла сувязі таго ж раёна (10 студзеня). Сярод затрыманых ёсць раней судзімыя.

Апошнія навіны