BE RU EN

БАЖ забаранілі называцца «прэсай»

  • 22.03.2010, 15:22

Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні скаргі Беларускай асацыяцыі журналістаў на папярэджанне Мінюста.

Нагадаем, загад намесніка міністра юстыцыі аб вынясенні папярэджання БАЖ з'явіўся 13 студзеня. Як паведамляе «Салiдарнасць», Мінюст выставіў адразу некалькі прэтэнзій да арганізацыі - датычна формы сяброўскага пасведчання, статусу Цэнтра прававой абароны СМІ пры ГА «БАЖ», а таксама адносна некаторай інфармацыі, размешчанай на сайце «Беларускай асацыяцыi журналiстаў». 11 лютага БАЖ накіраваў у Вярхоўны суд скаргу на папярэджанне Мінюста.

Разгляд справы пачаўся 17 студзеня. Намеснік старшыні ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец прывёў падрабязныя довады ў абарону БАЖ па кожным пункце прэтэнзій Мінюста. Аднак прадстаўнік Мінюста адмовіўся прызнаць аргументы ісца цалкам і поўнасцю.

Пракурор Скарабагатая заявіла, што лічыць папярэджанне абсалютна абгрунтаваным па ўсіх пунктах. Па словах пракурора, наяўнасць надпісаў «Прэса» і «Press» на пасведчанні БАЖ неправамоцна, а Цэнтр прававой абароны СМІ з'яўляецца структурным падраздзяленнем журналісцкай арганізацыі, што супярэчыць статуту арганізацыі.

Адзначым, што Міністэрства юстыцыі абавязвалі кіраўніцтва БАЖ на працягу месяца забраць ўсе выдадзеныя раней пасведчанні ўказанага ўзору і ліквідаваць астатнія парушэнні.

22 лютага Вярхоўны суд вынес рашэнне і адмовіў у задавальненні скаргі БАЖ.

Апошнія навіны