BE RU EN

Украіна ўзялася за беларускія шыны

  • 22.03.2010, 16:25

На падставе скаргі мясцовага вытворцы шын Украіна пачала антыдэмпінгавае расследаванне ў дачыненні імпарту беларускіх шын.

Пра пачатак антыдэмпінгавага расследавання паведамляе ўкраінскае выданне «Урядовый курьер» са спасылкай на рашэнне Міжведамаснай камісіі па міжнародным гандлі, паведамляе «БДГ».

Антыдэмпінгавае расследаванне ініцыявала кампанія «Росава» - найбуйнейшы ва Украіне вытворца шын. Паводле дадзеных ўкраінскай кампаніі, беларускі вытворца «Белшына» сістэмна заніжае цэны на сваю прадукцыю, якая пастаўляецца ва Украіну. Дзякуючы дэмпінгу, сцвярджае ўкраінскі вытворца, беларуская кампанія павялічвае сваю выручку на ўкраінскім рынку.

На ўкраінскім рынку «Белшына» за апошнія гады прыкметна ўзмацніла свае пазіцыі. Паводле дадзеных украінскай статыстыкі, з 2005 па 2007 год «Белшына» павялічыла пастаўкі шын ва Украіну ў 2,4 разы - з 263 да 632 тыс. штук. У 2008 годзе беларускі вытворца экспартаваў у Украіну больш за 811 тыс. шын. А ў студзені-верасні 2009-га (у параўнанні з аналагічным перыядам 2008-га), паводле дадзеных «Росавы», беларускі вытворца павялічыў на 18,5% аб'ём паставак шын ва Украіну.

Апошнія навіны