BE RU EN

Затрыманы кандыдат у дэпутаты ад апазіцыі

  • 4.03.2010, 9:41

Месцазнаходжанне актывіста БХД Андруся Кашэўскага дагэтуль невядомае, хаця ён быў затрыманы яшчэ ўвечары 3 сакавіка.

Прэс-служба аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» паведаміла БелаПАН, што патэнцыйны кандыдат у дэпутаты мясцовых саветаў са Смалявічаў Андрусь Кашэўскі затрыманы ўвечары 3 сакавіка ў менскім метро.

Паводле папярэдніх звестак, Кашэўскага абвінавачваюць у супраціве міліцыянтам.

У сталіцы ён займаецца распаўсюджваннем газеты «Народная воля». Падчас затрымання ў актывіста пры сабе нумароў газеты не было.

Месцазнаходжанне Андруся Кашэўскага пакуль не вядомае, яго мабільны тэлефон адключаны.

Апошнія навіны