BE RU EN

Стоадсоткавы льготны крэдыт - гэта не для ўсёй плошчы

  • 4.03.2010, 14:49

Павялічаны да 100 адсоткаў ільготны крэдыт на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылля распаўсюджваецца толькі на нарматыў крэдытуемай плошчы.

Пра гэта заявіла журналістам першы намеснік старшыні праўлення ААТ «АСБ Беларусбанк» Валянціна Лук'яненка, каментуючы БелТА ўказ нумар 120, які ўносіць дапаўненні і змяненні ва ўказ ад 14 красавіка 2000 года нумар 185.

Як адзначыла Валянціна Лук'яненка, ільготны крэдыт на будаўніцтва жылля ў Беларусі, які гэтым указам павялічаны да 100%, распаўсюджваецца на новыя крэдытныя дамовы, якія заключаюцца, і на дамовы па будаўніцтве жылых памяшканняў, што не ўведзены ў дзеянне па стане на 1 сакавіка 2010 года. Таксама гэта датычыцца крэдытных дамоў на будаўніцтва дамоў, якія не ўведзены ў эксплуатацыю да 1 студзеня 2010 года. «Напрыклад, крэдытная дамова падпісана 20 верасня 2009 года. Ад гэтага моманту мы пералічым крэдыт, і замест 90% ільготнага крэдыту грамадзянін атрымае 100%», - растлумачыла першы намеснік старшыні праўлення ААТ «АСБ Беларусбанк».

Пры гэтым яна звярнула асаблівую ўвагу, што льготны крэдыт распаўсюджваецца толькі на нарматыў ільготна крэдытуемай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцей. То бок, калі сям'я з трох чалавек будуе кватэру плошчай 72 кв. м, значыць стоадсоткавы льготны крэдыт будзе выдадзены на 60 кв. м: 20 кв. м на аднаго чалавека. Такім чынам, толькі 60 кв. м можна набыць за 100-адсоткавы льготны крэдыт, а астатнія 12 кв. м сям'і неабходна аплачваць за кошт уласных сродкаў.

Калі кошт жылля тыпавых спажывецкіх якасцей ніжэйшы за фактычны кошт будуемай кватэры, розніцу паміж фактычным коштам і коштам нарматыву льготна крэдытуемай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцей грамадзянін таксама аплачвае са сваіх сродкаў.

Тым часам «АСБ Беларусбанк» не прагназуе павелічэння колькасці грамадзян, разлічваюць на атрыманне стоадсоткавага льготнага крэдыту на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылля.

Звароты грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, рэгіструюць у мясцовых адміністрацыях, патлумачыла Лук'яненка. У банк яны звяртаюцца тады, калі мясцовыя выканкамы зацвердзяць спіс у адпаведнасці з чарговасцю пастаноўкі на ўлік. Таму колькасць грамадзян, якія могуць атрымаць ільготны крэдыт у аб'ёме 100%, не павялічыцца, падкрэсліла першы намеснік старшыні праўлення Беларусбанка.

Апошнія навіны