У Полацкім раёне мужчына спрабаваў абрабаваць інкасатара
- 9.03.2010, 14:09
У Полацкім раёне Віцебскай вобласці інкасатар затрымаў рабаўніка. Для гэтага яму давялося ўжыць табельную зброю.
У праваахоўных органах БелаПАН распавялі, што ў гарадскім пасёлку Ветрына невядомы выхапіў інкасатарскую сумку з 6,6 млн беларускіх рублёў ля выхаду з універмага старэйшага інкасатара галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка па Віцебскай вобласці.
Зламыснік паспрабаваў схавацца, аднак інкасатар зрабіў два папераджальныя, а затым і тры прыцэльныя стрэлы і параніў злачынца ў нагу. Рабаўніка ўдалося затрымаць. Ім аказаўся 34-гадовы жыхар горада Дзісна. Зараз затрыманы знаходзіцца ў шпіталі.