BE RU EN

Януковіч не збіраецца рабіць расейскую мову дзяржаўнай

  • 9.03.2010, 15:32

Украінская мова будзе адзінай дзяржаўнай мовай у краіне, заявіў прэзідэнт Украіны.

Такую заяву Віктар Януковіч зрабіў у горадзе Канеў ля магілы Тараса Шаўчэнкі, дзе праходзяць урачыстыя мерапрыемствы ў гонар чарговай гадавіны з дня нараджэння паэта, перадае «Эхо Москвы».

Між тым, падчас перадвыбарчай кампаніі Януковіч заяўляў, што калі яго абяруць прэзідэнтам, ён будзе дамагацца надання расейскай мове статусу дзяржаўнай. Аднак пазней, выступаючы перад выбаршчыкамі ён сказаў, што для гэтага давялося б мяняць канстытуцыю, а ў Партыі рэгіёнаў не хапае галасоў у парламенце. Таму Януковіч прапанаваў зрабіць расейскую мову афіцыйнай камунікацыі ў тых рэгіёнах краіны, дзе за гэта выкажацца большасць жыхароў.

На нядаўняй сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Дзмітрыем Мядзведзевым ён пацвердзіў, што ўсе неабходныя для гэтага законы будуць прыняты бліжэйшым часам.

Апошнія навіны