BE RU EN

Мірны і Бхупаці выйшлі ў чвэрцьфінал турніру ў Монтэ-Карла

  • 14.04.2010, 10:28

Наступныя сапернікі беларуска-індыйскага дуэта вызначацца ў паядынку амерыканскіх братоў-блізнятаў Боба і Майка Браянаў.

Як паведамляе БелаПАН, Максім Мірны (18-е месца ў парным рэйтынгу) і Махеш Бхупаці (7) выйшлі ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Монтэ-Карла з прызавым фондам 2.543.750 еўра.

«Пасеяны» пад пятым нумарам беларуска-індыйскі дуэт у першым коле быў вольны, а ў другім выйграў у палякаў Марыюша Фырстэнберга (17) і Марціна Маткоўскага (16) - 7:6 (7:3), 7:6 (9:7).

Наступныя сапернікі Мірнага і Бхупаці вызначацца ў паядынку амерыканскіх братоў-блізнятаў Боба і Майка Браянаў, якія займаюць трэцяе месца ў рэйтынгу і якія маюць другі нумар «пасеву», супраць Роса Хатчынса (61) і Эндзі Мюрэя (972) з Вялікабрытаніі, якія атрымалі «дзікую карту».

Апошнія навіны