BE RU EN

Мірны і Бхупаці выйшлі ў паўфінал турніру ў Монтэ-Карла

  • 17.04.2010, 10:40

Максім Мірны і Махеш Бхупаці выйшлі ў паўфінал тэніснага турніру серыі «Мастэрс» у Монтэ-Карла з прызавым фондам 2.543.750 еўра.

16 красавіка ў трэцім коле «пасеяныя» пад пятым нумарам беларус і індыец з лікам 3:6, 6:3, 11:9 (тай-брэйк) выйгралі ў другой пары турніру, амерыканскіх братоў-блізнятаў Боба і Майка Браянаў (дзеляць 3 - е месца ў рэйтынгу), паведамляе БелаПАН.

Наступнымі супернікамі Мірнага і Бхупаці будуць швед Сімон Аспелін (10) і аўстраліец Пол Хэнлі (20), якія маюць сёмы нумар «пасеву».

Беларус выйграваў гэты турнір у 2003-м (з Бхупаці) і 2006 гадах (са шведам Ёнасам Б'ёркманам).

Апошнія навіны