BE RU EN

Супраць Юліі Цімашэнкі ўзбуджаная крымінальная справа

  • 12.05.2010, 13:20

У Генеральнай пракуратуры Украіны лідэру апазіцыі Юліі Цімашэнцы 12 траўня ўручылі пастанову аб узбуджэнні супраць яе крымінальнай справы.

Пра гэта паведаміла сама Юлія Цімашэнка, пасля таго як выйшла з памяшкання Галоўнага следчага ўпраўлення Генпракуратуры, перадае РБК.

«Гэта яшчэ старая справа ад 19 мая 2003 года,у якой размова ішла пра нейкія відэазапісы, якія нібыта прад'яўляліся для пацверджання нейкіх хабараў», - сказала Цімашэнка, патлумачыўшы, што гэта тая справа, якую яшчэ «падрабляў былы прэзідэнт Леанід Кучма, яку сам жа і зачыніў».

Цімашэнка лічыць, што прэзідэнт Віктар Януковіч даручыў кіраўніцтву Генеральнай пракуратуры знайсці любыя падставы для таго, каб на працягу 3-4 месяцаў арыштаваць яе. «У Генеральнай пракуратуры зараз ва ўсіх кабінетах гавораць пра тое, што Януковіч даў персанальнае даручэнне кіраўніцтву Генеральнай пракуратуры знайсці любыя падставы, усё роўна, якія, але на працягу трох-чатырох месяцаў пасадзіць мяне ў турму», - сказала Цімашэнка. «Персанальна Януковіч сочыць за тым, як ідзе працэс, персанальна Януковічу кіраўніцтва Генеральнай пракуратуры здае справаздачу аб сваіх дасягненнях», - сказала яна.

«Для мяне відавочна, што сёння адзіная наша палітычная каманда стала перашкодай таго, каб дзяржаўныя манаполіі, якія складаюць канкурэнтаздольнасць і сілу нашай дзяржавы, каб яны ў ценявым сектары былі прыватызаваныя, каб Украіна была пазбаўленая ключавых дзяржаўных манаполій ў сістэме здабычы і транспартоўкі нафты, газу , гідра-і атамнай энергетыкі, авіапрома», - адзначыла Цімашэнка.

Апошнія навіны