Гурэнка падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера менскага «Дынама»
- 12.05.2010, 14:00
Пасля паразы ад барысаўскага БАТЭ ў матчы 9-га тура чэмпіянату Беларусі (0:1) галоўны трэнер менскага «Дынама» Сяргей Гурэнка падаў прашэнне аб адстаўцы.
Прашэнне было прынятае кіраўніцтвам клуба. Выконваючым абавязкі галоўнага трэнера прызначаны старшы трэнер Сяргей Саладоўнікаў.
Нагадаем, што Гурэнка ўзначаліў менскае «Дынама» у жніўні мінулага года, змяніўшы на гэтай пасадзе Кірыла Альшэўскага.