Расея і Турцыя дамовіліся пра будаўніцтва АЭС
- 12.05.2010, 15:52
Па выніках сустрэчы прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Мядзведзева і прэм'ер-міністра Турцыі Реджепа Таіп Эрдаган 12 Мая былі падпісаныя некалькі міжурадавых пагадненняў.
Падпісанае пагадненне аб адмене візавага рэжыму паміж дзвюма дзяржавамі. Акрамя таго, Мядзведзеў і Эрдаган пагадзіліся арганізаваць міжнароднае чыгуначна-паромное спалучэнне праз парты Каўказ і Самсун. Таксама было падпісанае пагадненне аб будаўніцтве расейскімі атамшчыкамі АЭС у Турцыі.
Расійскія і турэцкія перагаворшчыкі заключылі і шэраг мемарандумаў, у ліку якіх мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне вышэйшай адукацыі і аб забеспячэнні якасці і бяспекі збожжа. Бакі таксама абвясцілі аб дасягненні дамоўленасцяў па пастаўках мяса птушкі і па выкананні фітасанітарных патрабаванняў.
Згодна з дагаворам, падпісаным 12 мая, расейцы змогуць ўязджаць на тэрыторыю Турцыі без візы на тэрмін да 30 дзён. Раней ім неабходна было атрымаць візу на мяжы з Турцыяй - яна каштавала 20 даляраў.
Што тычыцца будаўніцтва першай АЭС у Турцыі, то яно абмяркоўвалася ўжо некалькі гадоў. У пачатку студзені 2010 года прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін заяўляў, што Расея мае «канкурэнтныя перавагі» у барацьбе за будаўніцтва АЭС.
У выніку Турцыя, адзначае Reuters, дазволіла Расеі без тэндэру пабудаваць АЭС, узвядзенне якой можа абысціся ў 20 мільярдаў даляраў.
Генеральным падрадчыкам будзе расейская кампанія «Атомстройэкспорт». Для рэалізацыі праекта яна створыць праектную кампанію, якая атрымае станцыю ў ўласнасць.