У Румыніі ўспыхнулі пратэсты супраць «зацягвання паясоў»
- 14.05.2010, 11:12
У Румыніі тысячы чалавек выйшлі на вуліцы, каб выказаць пратэст супраць «палітыкі зацягвання паясоў", рэкамендаванай МВФ.
13 траўня студэнты, пенсіянеры і дзяржслужачыя пад сцягамі прафсаюзаў зноў прыйшлі да рэзідэнцыі прэзідэнта і будынка ўрада ў цэнтры Бухарэста, патрабуючы адстаўкі кіраўніка дзяржавы Траяна Бэсэску і прэм'ер-міністра Эміля Бока, паведамляе «Еўраньюс».
«Фінансавыя рынкі прымаюць пад увагу не толькі памер дзярждоўгу. Яны таксама судзяць па здольнасці ўрада распачаць крокі па скарачэнні бюджэтнага дэфіцыту. Калі верыць дадзеных па бягучым годзе, бюджэтны дэфіцыт у Румыніі перавысіць 9%», - кажа вядомы эканаміст, былы міністр фінансаў Румыніі Даніэль Дайану.
Сацыяльная напружанасць у Румыніі ўзрасла пасля таго, як Траян Бэсэску агучыў некалькі дзён таму меры жорсткай эканоміі, узгодненыя ўрадам і Міжнародным валютным фондам. Гаворка ідзе аб скарачэнні пенсій на 15%, на 25% заробкаў бюджэтнікам, зніжэнні на 15% дапамог па беспрацоўі, звальненні дзесяткаў тысяч чалавек.
Усё гэта, спадзяюцца ў Бухарэсце, дазволіць атрымаць новы транш з 20-мільярднага пакета фінансавання МВФ, Еўрасаюза і Сусветнага банка.
На 19 траўня пяць найбуйнейшых прафсаюзаў Румыніі заплянавалі ў сталіцы сумесную акцыю пратэсту.