У лідэрах YouTube – ролік, як на Януковіча зваліўся вянок (Відэа)
- 18.05.2010, 11:15
17 траўня падчас цырымоніі ўскладання вянкоў да помніка невядомаму салдату ў Кіеве адзін з вянкоў зваліўся на прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.
На цырымоніі прысутнічаў калега Януковіча прэзідэнт Расеі Дзмітры Мядзведзеў. Прычына падзення вянка - дождж і моцны вецер. Януковіч паклаў свой вянок, аднак той адарваўся і абрынуўся проста на ўкраінскага лідэра.
Януковіч некалькі секундаў самастойна змагаўся з вянком, пакуль яму не дапамаглі ахоўнікі, якія ўсталявалі вянок на мацаванні. Прэзідэнт паправіў фрызуру, і цырымонія працягнулася.
Гэта стала самым папулярным відэа на YouTube за апошні дзень.