BE RU EN

Мінюст забараніў называць фірмы «лепшымі» і «першымі»

  • 18.05.2010, 13:02

У Беларусі забараняецца даваць юрасобам назвы, якія садзейнічаюць узнікненню нядобрасумленнай канкурэнцыі.

Згодна з пастановай Мінюста №31 ад 14 траўня з гэтага часу не будуць прымацца на ўзгадненне «найменні юрыдычных асобаў, якія ўтрымліваюць словы ў найвышэйшай ступені параўнання, якія дазваляюць пазіцыянаваць гэтую юрыдычную асобу ў якасці лідэра пэўнай галіны (сферы дзейнасці) на падставе яе наймення, такія як: «лепшы», «першы», «адзіны» і гэтак далей, у любым родзе, склоне, ліку», паведамляе АФН.

Акрамя таго, узгадненне найменняў юрыдычных асобаў, якія утрымліваюць назвы юрыдычных асобаў, што ўжо існуюць, будзе рабіцца толькі з дазволу юрыдычнай асобы, якая існуе.

«Так, напрыклад найменне ТАА «Атлант-Берасце» будзе ўзгодненае толькі з дазволу ЗАТ «Атлант», - тлумачылі ў Мінюсце.

«Прынятая пастанова будзе садзейнічаць удасканаленню працэсу выбару найменняў наноў стваранымі суб'ектамі гаспадарання ў мэтах недапушчэння фактаў нядобрасумленнай канкурэнцыі і парушэння правоў юрыдычных асобаў, якія ўжо існуюць», - перакананыя распрацоўшчыкі дакумента.

Апошнія навіны