BE RU EN

Вячаслаў Глеб прапусціць два бліжэйшыя матчы зборнай Беларусі

  • 18.05.2010, 14:39

Два бліжэйшыя спарынгі зборнай Беларусі ў Аўстрыі прапусціць нападаючы кітайскага клуба «Шэньчжэнь Рубі» Вячаслаў Глеб.

Па яго словах, ён зможа выйсці на поле толькі ў трэцім матчы - супраць шведаў у Менску:

«Справа ў тым, што маю каманду чакаюць 23, 26 і 29 траўня важныя матчы чэмпіянату краіны. А паколькі даты таварыскіх сустрэч зборнай не фіксаваныя, клуб не адпускае мяне ў Аўстрыю. Прылячу ў Менск толькі 31 траўня - да спарынгу са шведамі», - прыводзіць словы Вячаслава Глеба Football.by.

Апошнія навіны