Калюжны можа прапусціць чэмпіянат свету па хакеі
- 7.05.2010, 16:28
Адзін з вядучых форвардаў зборнай Беларусі Аляксей Калюжны атрымаў траўму падчас таварыскага матчу з камандай Чэхіі.
«Аляксей паскардзіўся на моцную боль у паху. Наколькі сур'ёзнае яго пашкоджанне - пакажа абследаванне. Пытанне аб яго уключэнні ў заяўку нашай зборнай на папярэдні этап чэмпіянату свету пакуль застаецца адкрытым», - заявіў галоўны трэнер зборнай Беларусі Эдуард Занковец.
Як перадае «Прессбол», у апошнім перыядзе матчы Калюжны на правым флангу звяна Міхаіла Грабоўскага замяняў Канстанцін Захараў.