Аляксей Калюжны пераходзіць у «Авангард»
- 1.06.2010, 15:36
Нападаючы зборнай Беларусі па хакеі Аляксей Калюжны працягне кар'еру ў омскім «Авангардзе».
Мінулы сезон Калюжны правёў у складзе маскоўскага «Дынама» і ў 60 матчах набраў 29 (12 +17) ачкоў. У канцы сезону маскоўскае «Дынама» і МУС з Балашыха аб'ядналіся ў адзін клуб - ОХК «Дынама», паведамляе БелаПАН.
32-гадовы Калюжны раней ужо гуляў за «Авангард». Ён правёў у Омскай камандзе чатыры сезоны - з 2004 па 2008 гады.